5 траўня 2024, Нядзеля, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крама «Логвінаў» сабрала амаль усе грошы для выплаты штрафу

5
Крама «Логвінаў» сабрала амаль усе грошы для выплаты штрафу

У зборы 67 тысяч даляраў удзельнічала амаль 1000 чалавек.

Крама «Логвінаў» сабрала амаль усю суму для выплаты штрафу, паведамляе «Еўрарадыё».

«Паводле нашых падлікаў (а ў нас актывы ў розных месцах), таксама паводле гарантый ад дабрачынцаў - мы маем каля 90% ад сумы», - кажа Ігар Логвінаў.

Пачаць выплаты кнігавыдавец плануе ўжо сёння, аднак выплаціць хутка ўсю суму цалкам не атрымаецца праз тэхнічныя складанасці. На 15 сакавіка прызначаны разгляд просьбы аб адтэрміноўцы плацяжу на паўгода.

Непасрэдна ў краму свае ахвяраванні прынеслі амаль 500 чалавек, яшчэ столькі ж скарысталіся спецыяльным сайтам. Збіралі грошы цягам двух месяцаў. Ахвяраванні прыходзілі з 27 краін, размешчаных на 3 розных кантынентах.

«Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто дапамагаў нам. Мы хочам зрабіць для ўсіх вялікае мерапрыемства. Цяпер выязджаем на кніжны кірмаш у Лейпцыг, а калі вернемся, то адразу такое арганізуем», - кажа ў каментары кнігавыдавец.

Нагадаем, эканамічны суд Менска 9 студзеня 2015 пастанавіў, што за гандаль без ліцэнзіі «Кнігарня Логвінаў» павінна заплаціць штраф і вярнуць «незаконны даход». За ўсё гэта 967 млн рублёў. У 2014 годзе крама шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць рэгістрацыю на гандаль кнігамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках