5 траўня 2024, Нядзеля, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple зробіць iPhone воданепранікальным

У недалёкай будучыні iPhone, iPad і MacBook могуць перастаць баяцца вады.

Кампанія Apple падала заяўку ў бюро рэгістрацыі патэнтаў і гандлёвых знакаў ЗША (USPTO), якая апісвае метады абароны iPhone ад вады, паведамляе AppleInsider.

Водаахоўная тэхналогія кампаніі, апісаная ў патэнце, уключае ў сябе нанясенне спецыяльнага гідрафобнага пакрыцця на ўнутраныя элементы тэлефона. Таўшчыня водаахоўнага пласта будзе складаць ад 1 да 10 мікрон. З меркавання кампаніі такі спосаб развязвае пытанне эканоміі ўнутранай прасторы дэвайсу, піша korrespondent.net.

Гэты спосаб абароны адрозніваецца ад метадаў большасці кампаній, якія палягаюць у абароне корпуса ад трапляння вільгаці.

Таксама ў патэнтавай заяўцы Apple ёсць пункт, які тычыцца працы фільтра электрамагнітных перашкод, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх прыладах iPhone, iPad і MacBook.

Кампанія таксама апісала прымянення асаблівых сіліконавых ушчыльняльнікаў у месцах злучэнняў паміж унутранымі мікрасхемамі прылад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках