5 траўня 2024, Нядзеля, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне аб стварэнні войска ЕЗ абмяркуюць на саміце ў чэрвені

1
Пытанне аб стварэнні войска ЕЗ абмяркуюць на саміце ў чэрвені

У Еўразвязу пакуль няма канкрэтнага праекта стварэння еўрапейскага войска.

Гэтае пытанне будзе ўзнятае на саміце ЕЗ у чэрвені, Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Маргарытціс Схінас, паведамляе "Карэспандэнт".

У нядзелю нямецкая газета Welt am Sonntag апублікавала інтэрв'ю старшыні Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера , у якім ён заявіў, што Еўрапейскаму звязу неабходна стварыць уласнае адзінае войска як інструмент адстойвання інтарэсаў Еўропы.

"Я думаю, пакуль занадта рана бачыць з інтэрв'ю, якое даў старшыня ЕЗ, нейкі канкрэтны план, праект, які мы маглі б сёння абмеркаваць", - сказаў Схінас.

З ягоных слоў, пытанне "запланаванае для абмеркавання на Радзе ў чэрвені". "Камісія будзе даследаваць разам з высокім прадстаўніком, які канкрэтны ўнёсак Камісія зробіць для гэтага абмеркавання", - заявіў ён.

Адзначым, ідэя адзінага войска ЕЗ была адобраная міністрам абароны ФРГ Уршуляй фон дэр Ляйен, якая таксама заявіла, што бачыць у такім войску будучыню.

Напярэдадні ў Дзярждуме Расеі пракаментавалі заявы аб стварэнні еўрапейскага войска. Так першы намеснік кіраўніка фракцыі "Адзіная Расея" ў Дзярждуме РФ. "У наш ядравы век дадатковыя войскі ніякай бяспекі не гарантуюць. А вось сваю правакацыйную ролю яны адыграць могуць", - заявіў Клінцэвіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках