5 траўня 2024, Нядзеля, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Шчучына заплаціла тысячу даляраў за «бясплатнага» папугая

16
Жыхарка Шчучына заплаціла тысячу даляраў за «бясплатнага» папугая

Махлярка з Камеруна падманула жыхарку Шчучына Гарадзенскай вобласці.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, паведамляе БелТА.

39-гадовая жанчына трапілася на вуду аферысткі, але ўсвядоміла гэта толькі тады, калі пералічыла ёй некалькі буйных сум грошай. Пазнаёмілася яна з авантурысткай нібыта з Камеруна ў інтэрнэце, тая прапанавала бязвыплатна перадаць у дар папугая жако. Праўда, за транспарціроўку экзатычнай птушкі ў Беларусь трэба было б заплаціць - і махлярка без сарамлівасці запрасіла круглую суму. Беларуска пералічыла ёй 450 даляраў.

А праз некаторы час атрымала ліст з Лондана з адпаведнымі паштовымі штэмпелямі. У ім невядомая службовая асоба паведаміла ёй, што папугай знаходзіцца там і што ёй пагражаюць штрафныя санкцыі, калі жанчына зноў не даплаціць такую ж суму на далейшую транспарціроўку.

Жанчына зноў пералічыла грошы. А потым з надуманых падставаў чарговую «рату» запрасіла «жыхарка» Камеруна, хоць птушка ў гэты час павінна была ўжо прыбыць у Беларусь. Тады ашуканая жанчына дадумалася патэлефанаваць у аэрапорт, дзе паведамілі, што на яе імя ніякіх пасылак не паступала. Пасля гэтага яна звярнулася ў міліцыю.

Цяпер следчым трэба вылічыць махлярку, паводле факта распачатая крымінальная справа (арт.209 КК РБ) «махлярства».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках