5 траўня 2024, Нядзеля, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Пінскам памежнікі стралялі ў кантрабандыстаў

2
Пад Пінскам памежнікі стралялі ў кантрабандыстаў

Пінскія памежнікі затрымалі кантрабандыстаў з ужываннем зброі.

Увечары 7 сакавіка памежны патруль выявіў сляды аўтамабіля, якія вялі ў бок мяжы з Украінай на кірунку вёсак Семіховічы (Беларусь) - Омыт (Украіна). Падчас пошукавых мерапрыемстваў была выяўленая група з 3 чалавек, якія перавозілі кантрабанду на аўтамабілі «Аўдзі 100». Кантрабандысты паспрабавалі схавацца. Для спынення супрацьпраўных дзеянняў і затрымання парушальнікаў памежны патруль ужыў табельную зброю, паведамляе прэс-служба ведамства. У выніку адзін з кантрабандыстаў быў паранены ў руку. Памежнікі аказалі яму першую медыцынскую дапамогу і даставілі ў лякарню, піша camarade.biz.

Паводле вынікаў аперацыі ўсе трое парушальнікаў, грамадзяне Беларусі, транспартны сродак і кантрабандны тавар затрыманыя.

8 сакавіка ў пункце пропуску «Махро» пінскія памежнікі ў аўтамабілі «Mercedes» з васьмю пасажырамі выявілі труп 38-гадовага грамадзяніна Украіны.

Як растлумачылі мужчыны-гастарбайтэры, памерлы пасажыр лекаваўся ў Расеі ад захворвання нырак. Аднак гэта не перашкодзіла ім па дарозе дадому ўжываць алкагольныя напоі. Пры пад'ездзе да пункта пропуску яны не змаглі абудзіць таварыша. Выкліканыя медыкі не выявілі прыкмет гвалтоўнай смерці. Труп украінца адпраўлены на судмедэкспэртызу.

Пасля апытання супрацоўнікамі міліцыі грамадзяне Украіны былі адпушчаныя дадому.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках