5 траўня 2024, Нядзеля, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch можа перагледзець рэйтынг Расеі ў красавіку

2
Fitch можа перагледзець рэйтынг Расеі ў красавіку

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch можа перагледзець рэйтынг Расеі, які цяпер знаходзіцца на ўзроўні BBB-, у наступным месяцы.

Пра гэта сказаў Bloomberg старшы кіраўнік агенцтва Пол Роўкінс, піша РБК.

Фактары, якія падтрымліваюць інвестыцыйны ўзровень Расеі, не знікнуць раптоўна, перадаў ён пазіцыю Fitch. Аб'ём міжнародных рэзерваў Расеі, які перавышае $360 млрд, дастатковы для таго, каб стрымаць крызіс, а павелічэнне прафіцыту плацежнага балансу і «больш рэалістычны бюджэт» пацвярджаюць гэта, растлумачыў Роўкінс.

«Няма сумненняў, што Расея сутыкаецца з некаторымі сур'ёзнымі вонкавымі рызыкамі, але важна таксама мець на ўвазе яе моцную стартавую пазіцыю», - падкрэсліў ён.

Падзенне нафтавых коштаў і заходнія санкцыі, уведзеныя праз пазіцыі Масквы да Украіны, прывялі да валютнага крызісу ў Расеі. У той час як расейскі ўрад прыняў антыкрызісны план на 2,3 трлн руб. ($38 млрд) для дапамогі банкам і прамысловасці, Standard & Poor's у студзені і Moody's Investors Service ў лютым знізілі крэдытны рэйтынг краіны да «смеццевага» ўзроўню, нагадвае Bloomberg. Fitch знізіў рэйтынг Расеі да самага нізкага інвестыцыйнага ўзроўню два месяцы таму, захаваўшы негатыўны прагноз.

Паводле прагнозу Fitch, расейская эканоміка ў 2015 годзе скароціцца на 4,5% і страціць яшчэ 1% ў 2016 годзе. Роўкінс падкрэсліў, што гэтая тэндэнцыя захаваецца, калі заходнія санкцыі застануцца ў дзеянні, кошты нафты - на нізкім узроўні, і не будзе замежных інвестыцый.

Роўкінс нагадаў, што ў студзеньскім аглядзе Fitch аналітыкі агенцтва назвалі ўмовы далейшага зніжэння крэдытнага рэйтынгу Расеі: устойліва нізкія кошты нафты, захаванне рэцэсіі ў 2016 годзе з негатыўнымі наступствамі для дзяржаўных рэзерваў і стабільнасці фінансавага сектара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках