5 траўня 2024, Нядзеля, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рыгу прыбылі амерыканскія танкі і БМП

16

У панядзелак, 9 сакавіка, у Рыжскім порце з судна былі выгружаныя амерыканскія танкі і бронемашыны.

У Латвію па моры былі дастаўленыя танкі M1A2 Abrams і бронемашыны M2A3 Bradley, а таксама тэхніка забеспячэння - агулам больш за 120 адзінак тэхнікі, паведаміла Міністэрства абароны Латвіі.

Дастаўка тэхнікі праходзіць у рамках аперацыі Atlantic Resolve - дыслакаваны ў Латвіі 2-і кавалерыйскі полк войска ЗША заменіць 1-я брыгада 3-й пяхотнай дывізіі, піша rus.db.lv.

Гэтая брыгада будзе дыслакаваная ў Латвіі прыкладна тры месяцы, да наступнай ратацыі.

За выгрузкай вайсковай тэхнікі назіралі міністр абароны Райманд Вейёніс, які сказаў, што гэта чарговае пацверджанне салідарнасці NATO і Латвіі, а таксама кіраўнік амбасады ЗША ў Латвіі Шарон Хадсан-Дын і генерал-маёр войска ЗША Джон О'Конар.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках