5 траўня 2024, Нядзеля, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ды Японія выключаюць вяртанне Расеі ў G8

9
Нямеччына ды Японія выключаюць вяртанне Расеі ў G8

Расея не будзе прадстаўленая ў G8 - групе найбольш прамыслова развітых краін, пакуль ўкраінскі крызіс не будзе развязаны.

Пра гэта заявілі канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ, піша РБК-Украіна.

Мэркель і Абэ уважаюць вяртанне да фармату "вялікай васьмёркі" з удзелам Расеі за пакуль немагчымы. Кажучы аб будучым саміце краін G7, які пройдзе ў чэрвені 2015 у Нямеччыне, Мэркель заявіла, што па-ранейшаму неразвязанай застаецца "тэма Крыму".

Японскі прэм'ер адзначыў, што G7 і Расея цяпер не могуць весці змястоўны дыялог. Ён папярэдзіў, што канфлікт на ўсходзе Украіны можа ператварыцца ў агульнасусветную праблему і тады міжнародная сістэма бяспекі будзе пад пагрозай.

Нагадаем, апошнім разам Расея брала ўдзел у міжнародным саміце G20, які прайшоў у Аўстраліі ў верасні 2014 года.

У чэрвені 2014 года ў сувязі з разрастаннем украінскага крызісу калегі Расеі G8 скасавалі чэрвеньскі саміт у Сочы і ўпершыню за 18 гадоў правялі сустрэчу без прадстаўнікоў Масквы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках