5 траўня 2024, Нядзеля, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін знізіў мінімальныя штрафы за хабар

23
Пуцін знізіў мінімальныя штрафы за хабар

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін ухваліў зніжэнне штрафаў за дачу і атрыманне хабару.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон пра змены ў Крымінальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы РФ, згодна з якімі зніжаюцца мінімальныя сумы штрафаў за дачу і атрыманне хабараў.

Адпаведны дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.

Згодна з новымі нормамі, мінімальная сума штрафу за атрыманне хабару зніжаная з 25-разовай да 10-разовай сумы ад атрыманага гасцінцу. Таксама прадугледжаны фіксаваны штраф у суме 1 мільёна рублёў (блізу 17 тысяч даляраў).

За дачу хабару штраф знізіўся ўтрая – да 5-разовай сумы гасцінца. Фіксаваны штраф устаноўлены на ўзроўні 500 000 рублёў (блізу 8500 даляраў).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках