5 траўня 2024, Нядзеля, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіядыспетчар у Малайзіі праспаў знікненне самалёта

2
Авіядыспетчар у Малайзіі праспаў знікненне самалёта

Старшы авіядыспетчар праспаў знікненне малайзійскага самалёта, які рухаўся рэйсам MH370.

Старшы авіядыспетчар у аэрапорце Куала-Лумпура праспаў знікненне малайзійскага Boeing-777, які выконваў рэйс MH370 маршрутам Куала-Лумпур - Пекін, паведамляе Deutsche Welle.

Запісы перамоў паміж цывільным, вайсковым і паветраным персаналам пасля знікнення лайнэра з радараў сведчаць пра нядбайнасць малайзійскай дыспетчарскай службы, пры гэтым урад у Куала-Лумпуры пагадзіўся пачаць расследаванне гэтых фактаў толькі пасля апублікавання крытычнага дакладу групы міжнародных экспэртаў, паведамляе ў панядзелак, 9 сакавіка, аўстралійская газэта The Sydney Morning Herald са спасылкай на гэты дакумэнт.

Самалёт, на борце якога знаходзіліся 239 чалавек, пакінуў падаваць сігналы а 1.20 паводле мясцовага часу. Аднак перамовы пра яго месцазнаходжанне пачаліся толькі праз чатыры гадзіны пасля гэтага.

Як сведчаць запісы перамоў, малайзійскі авіядыспетчар не змог адказаць на пытанне супрацоўніка авіякампаніі Malaysia Airlines (уладальніка зніклага самалёта) аб тым, ці была перададзеная адказнасць за рэйс MH370 в'етнамскім калегам.

Службовец аэрапорта адказаў, што не ведае, бо прыйшоў на службу толькі а 3.00 і для высвятлення гэтага пытання павінен абудзіць начальніка.

В'етнамскія авіядыспетчары таксама прамарудзілі з запытамі аб малайзійскім самалёце. Дыспетчарскай службе ў Хашыміне спатрэбілася 20 хвілін для таго, каб пачаць высвятляць у малайзійскіх калегаў, чаму самалёт МН370 усё яшчэ не ўвайшоў у паветраную прастору В'етнама, тады як паводле правілаў гэткі запыт павінен быць зроблены на працягу дзвюх хвілін.

У выніку першы самалёт адправіўся на пошукі зніклага лайнэра толькі праз дзесяць гадзін пасля таго, як той знік з радараў.

Самалёт МН370 знік уночы 8 сакавіка 2014 года. Яго абломкі дагэтуль не знойдзеныя. Сваякі асцерагаюцца згортвання пошукавых работ, адзначае агенцтва dpa.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках