27 красавiка 2024, Субота, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаненты МТС скардзяцца на праблемы з інтэрнэтам

9
Абаненты МТС скардзяцца на праблемы з інтэрнэтам

Праблема закранула сталічных абанентаў.

Карыстальнікі Ethernet-інтэрнэту ад МТС скардзяцца на праблемы з доступам у сетку. Мяркуючы з паведамленняў абанентаў, непаладкі пачаліся 7 сакавіка і ў некаторых назіраюцца дагэтуль, піша onliner.by.

«Ва Уруччы другі дзень запар нейкі гамон з інтэрнэтам... У тэхпадтрымку не прабіцца», - жаляцца абаненты.

Са слоў тых, хто здалеў датэлефанавацца ў тэхпадтрымку, праблема закранула сталічных абанентаў. «Сказалі, што праблема ва ўсім Менску. Праблема з IP-адрасамі нейкая. Параілі перыядычна перазапускаць маршрутызатар. Маўляў, калі адрас будзе вольны, то пашанцуе і будзеш з сеткай», - піша карыстальнік.

Як удакладнілі ў прэс-службе кампаніі, праблема закранула невялікую колькасць карыстальнікаў. У МТС паабяцалі, што непаладкі будуць зліквідаваныя да раніцы 10 сакавіка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках