5 траўня 2024, Нядзеля, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарка ЗША ў ААН: Мы разглядаем усе варыянты дапамогі Украіне

7
Амбасадарка ЗША ў ААН: Мы разглядаем усе варыянты дапамогі Украіне

Высілкі ЗША і ААН сканцэнтраваныя на спыненні Расеяй агрэсіі ва Украіне.

Такую пазіцыю амбасадарка ЗША ў ААН Саманта Паўэр агучыла ў Брусэлі, адказваючы на пытанне ўкраінскіх журналістаў наконт перспектыў накіравання міратворчай місіі ААН ва Украіну, перадае Укрінформ.

"Я думаю, што нашы намаганні цяпер сканцэнтраваныя на тым, каб убачыць выкананне менскіх дамоўленасцяў", - сказала яна.

Са слоў амэрыканскай дыпламаткі, яна сустракалася з міністрам замежных спраў Паўлам Клімкіным, прэзідэнт Пятро Парашэнка гутарыў з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам і прэзідэнтам Баракам Абамам.

"Мы разглядаем усе варыянты, але зноў - самы важны аспект, каб гарантаваць мір ва Украіне, - гэта каб Расея спыніла сваю агрэсію ва Украіне. На гэтым сканцэнтраваныя нашы намаганні. Вось што мы падкрэсліваем", - адзначыла Саманта Паўэр.

Нагадаем, на думку кіраўніка МЗС Нямеччыны Штайнмаера, санкцыі або нават пастаўкі зброі не стануць панацэяй для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках