5 траўня 2024, Нядзеля, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяміразовы рэкардсмэн Кнігі Гінэса падзяліўся сакрэтамі майстэрства

2

Аляксандр Бендзікаў наважыў разбурыць міфы і раскрыць сакрэты майстэрства.

Як паведамляе БелаПАН, работнік цепласетак магілёвец Аляксандр Бендзікаў стаў сяміразовым рэкардсмэнам Кнігі рэкордаў Гінэса ў раздзеле «Балансаванне».

Нягледзячы на тое, што ўвесь працэс будаўніцтва здымаецца на відэакамеру, шмат хто скептычна ставіцца да такіх рэкордаў, мяркуючы, што цвікі намагнічаныя, а запалкі змазаныя клеем. Аляксандр наважыў разбурыць міфы і раскрыць сакрэты таго, як выпадае ўстанаўляць сусветныя рэкорды адзін за адным.

Аляксандр Бендзікаў: «У 1994 годзе мне цалкам выпадкова трапілі ў рукі два пачкі даміно. Быў вольны час, я пачаў выкладваць. Мне стала цікава, колькі я здолею паставіць костак на адной вертыкальнай? Я здалеў паставіць 522 косткі, на той момант рэкорд быў 400.

Адправіў звесткі, атрымаў першы дыплом, пасля чаго з'явілася цікавасць, я пачаў спрабаваць іншыя канструкцыі. У мяне два рэкорды з манет: на рубе 880 манет, 257 слупком. Была таксама маштабная піраміда з піўных накрывак. І апошні рэкорд быў з запалак: 20 270 запалак на рыльцы бутэлькі.

У гэты момант я хацеў бы ўстанавіць рэкорд з гульнёвых картаў – паставіць самы вялікі вышынёй дамок. Але ён патрабуе фінансавых сродкаў.

Што тут трэба? Вакамер, цвёрдая рука, каб не было хвалявання, і чысты разлік, каб быў баланс. Няма ніякіх формул матэматычных або фізічных. Усё - метадам спроб і памылак. Тут штукарства няма. Тут усё сумленна. Няма ні клею, ні магнітаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках