5 траўня 2024, Нядзеля, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple прэзентавала фінальную версію Apple Watch

3
Apple прэзентавала фінальную версію Apple Watch

Apple прэзентавала некалькі версій гадзіннікаў Apple Watch.

У рамках спецыяльнага мерапрыемствы Spring Forward, якое праходзіць у Сан-Францыска, кампанія Apple прэзентавала некалькі версій гадзіннікаў Apple Watch, паведамляе Gazeta.ru.

На цыферблат гадзінніка, акрамя часу, можна будзе вывесці інфармацыю таймера, календара і сусветнага часу, пульсометр, трэкера ды іншае.

У гадзінніку будзе ўмайстраваны мікрафон, дзякуючы якому можна будзе адказваць на званкі. Таксама гадзіннік будзе падтрымліваць аплатную сістэму Apple Pay.

Час аўтаномнай працы Apple Watch складае 18 гадзін.

Кошт базавай версіі Apple Watch Sport пачынаецца ад $349 за 38-мм мадэль і ад $399 за 42-мм версію. Версія з нержавейнай сталі будзе каштаваць ад $549 да $1049 у ЗША. Кошт залатой версіі Apple Watch Edition пачынаецца ад $10 тысяч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках