5 траўня 2024, Нядзеля, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі неліквід адправяць у Паўночную Карэю

48
Беларускі неліквід адправяць у Паўночную Карэю

Улады зацікаўленыя ў гандлёва-прамысловым супрацоўніцтве з Паўночнай Карэяй.

Беларусь гатовая пастаўляць КНДР шырокі спектр прадукцыі. Пра гэта заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы з міністрам замежных спраў КНДР Лі Су Ёнам, піша БелТА.

Як адзначыў Васіль Мацюшэўскі, Беларусь зацікаўленая ў наладжваанні канструктыўных стасункаў са сваімі партнёрамі. "Традыцыйна адным з нашых прыярытэтаў з'яўляецца развіццё ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, - падкрэсліў ён. - Упэўнены, што ў гэтай сферы дзвюхстароннія стасункі маюць вялікі незадзейнічаны патэнцыял".

Са слоў Мацюшэўскага, Беларусь зацікаўленая ў экспарце ў Паўночную Карэю вялікага спектру прадукцыі, уключна з прадукцыяй машынабудавання, нафтахімічнага комплексу ды іншыя тавары.

Падчас гэтага візіту прадстаўнікі КНДР наведаюць буйныя беларускія прадпрыемствы, у ліку якіх Менскі аўтамабільны завод, Менскі трактарны завод і "Амкадор". Гэта, мяркуе Васіль Мацюшэўскі, можа стаць сур'ёзным дадатковым імпульсам у развіцці дзвюхстаронняга ўзаемадзеяння.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках