3 траўня 2024, Пятніца, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП блакаваў фабрыку «Рашэн» у Ліпецку

18
АМАП блакаваў фабрыку «Рашэн» у Ліпецку

На заводзе праводзяцца следчыя дзеянні.

Супрацоўнікі АМАП і ФСБ блакавалі прахадную на кандытарскай фабрыцы «Рашэн» у Ліпецку, персанал прадпрыемства сабралі ў актавай зале, на заводзе праводзяцца следчыя дзеянні, паведамляе мясцовае выданне Gorod48.ru.

Паводле інфармацыі выдання, фабрыку блакавалі а 8 раніцы паводле мясцовага часу ў сераду. Намеснік генеральнага дырэктара фабрыкі Канстанцін Вахонін не стаў каментаваць Gorod48 тое, што адбываецца і параіў звярнуцца за пытаннем да следчых. Выданне адзначае, што на прадпрыемстве «ёсць супрацоўнікі мясцовага кіравання ФСБ».

Летась ліпецкія фабрыкі кампаніі ўжо блакавала паліцыя. У сакавіку 2014 года Roshen паведамляла аб прыпыненні працы прадпрыемстваў у горадзе, паведамляе «Дождь».

Крымінальная справа ў дачыненні да кампаніі была пачатая блізу двух гадоў таму за незаконнае выкарыстанне таварнага знака. Холдынг «Аб'яднаныя кандытары» патрабаваў ад кампаніі «Рашэн» выплаціць за 2,4 млрд рублёў за выкарыстанне таварных знакаў кампаніі.

У Следчым Камітэце Ліпецкай вобласці «Дождю» адмовіліся каментаваць, тое што адбываецца на фабрыцы і параілі патэлефанаваць у цэнтральнае кіраванне службы.

Паводле інфармацыі «НГ», фракцыя КПРФ рыхтуе законапраект аб нацыяналізацыі ліпецкай фабрыкі Roshen прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Roshen - украінская кандытарская карпарацыя, адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў кандытарскіх вырабаў. Кіраўніком кампаніі з'яўляецца ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Фота: kp.ru

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках