4 траўня 2024, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Вусаты дыктатар Лукашэнка гуляе ў старую гульню

8
The Economist: Вусаты дыктатар Лукашэнка гуляе ў старую гульню

Афіцыйны Менск мае вострую патрэбу ў еўрапейскіх грошах.

Аб гэтым піша брытанскае выданне The Economist (пераклад - «Салiдарнасць»).

«Здаецца, нічога не змянілася ў гэтай краіне пасля атрымання незалежнасці, - з іроніяй заўважае аўтар, апісваючы шырокія праспекты Менска і статуі Леніна... Унутры грувасткіх міністэрстваў панурыя чыноўнікі дэкламуюць статыстыку вытворчасці трактароў як інструкцыю да сілы эканомікі».

Выданне нагадвае, што Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе захавалася смяротнае пакаранне.

«Аляксандр Лукашэнка, вусаты дыктатар, які кіраваў больш як 20 гадоў, атрымае пяты тэрмін на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе», - мяркуе аўтар, нагадваючы пра тое, што ў 2010-м была жорстка падаўленая дэманстрацыя апазіцыі пасля сфальсіфікаваных выбараў прэзідэнта....

Пакуль Беларусь заставалася ў глыбокай замарозцы, свет вакол перавярнуўся з ног на галаву (леташняя рэвалюцыя ва Украіне і агрэсіўная рэакцыя на яе Расеі). Пасля правядзення двух раундаў мірных перамоваў у Менску Лукашэнка заклікаў Амерыку ўзяць удзел ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і прапануе паслугі беларускіх міратворцаў. Самадзержац старой школы не раптоўна змяніў сваю пазіцыю. Ён гуляе тую ж старую гульню: баланс аднаго гіганцкага суседа (ЕЗ) у дачыненні да іншага (Расеі). На самай справе ўрок, які ён дастаў з трагедыі Украіны: быць асцярожным, каб не правакаваць мядзведзя.

Камандная эканоміка Беларусі яшчэ неяк ліпіць, дзякуючы велізарным энэргетычным субсідыям з Расеі. Але атмасфера нестабільнасці ва Украіне дала Лукашэнку магчымасць для манеўру. У адрозненні ад папярэдніх перадвыбарчых перыядаў, ён не адчувае сябе абавязаным ўключаць станок, каб напампаваць эканоміку грашыма.

Тым не менш, эканамічная мадэль Беларусі трашчыць, і беды расейскага патрона пагаршаюць яе цяжкасці. Сёлета Беларусь прасіла Крэмль аб крэдыце ў суме $2,5 млрд, але атрымае толькі $110 млн.

Рэальныя заробкі падаюць, а рабочыя дзяржаўных прадпрыемстваў вымушаныя браць абавязковыя неаплачаныя адпачынкі. Пасля 20 гадоў ізаляцыі афіцыйны Менск разумее, што мае патрэбу ў еўрапейскім савеце і грошах.

У сваю чаргу, еўрапейскія чыноўнікі прызнаюць, што палітыка пагарды проста замкне Беларусь на Расеі. Акрамя таго, паводзіны расейскага прэзідэнта ва Украіне павысілі стаўкі. Паколькі Лукашэнка паказвае на Пуціна, маўляў, «ёсць дыктатары горш, чым я, ці не так?».

ЕЗ пераасэнсоўвае свае падыходы ў дачыненні да Беларусі. Гэта не значыць, што Еўразвяз адмовіцца ад заклікаў да дэмакратыі або перастане праяўляць салідарнасць з беларускай апазіцыяй. Разглядаюцца спосабы для працы з рэжымам Лукашэнкі: ад візавых пытанняў да падтрымкі сяброўства Беларусі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках