3 траўня 2024, Пятніца, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Палік: Для мяне гонар стаць рэктарам ЕГУ

Дэвід Палік: Для мяне гонар стаць рэктарам ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт афіцыйна абвясціў аб прызначэнні амерыканскага прафесара Дэвіда Паліка новым рэктарам ЕГУ.

Кіроўная рада ЕГУ, якая рэкамендавала прафесара Паліка генеральнай асамблеі саўладальнікаў для прызначэння на пасаду рэктара, «даручыла яму ўзначаліць універсітэцкую супольнасць і развязаць наступныя задачы: дасягнуць адпаведнасці патрабаванням маючай адбыцца акрэдытацыі ўніверсітэта ў наступныя два гады, прадаўжаць развіццё і рэалізацыю новага стратэгічнага плана для ўніверсітэта і збалансавання ўніверсітэцкага бюджэту», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ЕГУ.

Старшыня кіроўнай рады Дэніэл Таршыс адзначае «значны досвед» прафесара Паліка ў справе кіравання ўніверсітэтамі ў ЗША і іншых краінах, піша БелаПАН.

«Ён будзе працаваць у шчыльным супрацоўніцтве з кіроўнай радай і ўсімі залучанымі ў працу ўніверсітэта бакамі для карэкціроўкі стратэгіі ЕГУ. Ягоны досвед у галіне стратэгічнага планавання і пераходнага кіравання ў розных адукацыйных і культурных кантэкстах, а таксама звязаныя з гэтым навыкі будуць надзвычай важнымі для ЕГУ цягам найбліжэйшых гадоў», - цытуе Таршыса прэс-служба.

Са слоў кіраўніка кіроўнай рады, пошук рэктара «быў цесна звязаны з працэсам карэкціроўкі місіі ЕГУ і забеспячэннем яго стабільнай фінансавай будучыні». «ЕГУ мае мноства ідэнтычнасцяў. Сама назва ЕГУ мае на ўвазе, што ўніверсітэт заснаваны на еўрапейскіх каштоўнасцях і арыентаваны на гуманітарныя веды. Ён з'яўляецца таксама літоўскім універсітэтам, які павінен прытрымлівацца нормаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Ніхто таксама не ставіць пад сумнеў беларускія карані і прызначэнне ўніверсітэта: большасць студэнтаў і чальцоў выкладчыцкага складу - беларусы. Галоўная задача ЕГУ - забяспечыць высокую якасць адукацыі і навуковых даследаванняў», - заявіў Таршыс.

У паведамленні прыводзяцца і словы самога Паліка, які заявіў, што для яго вялікі гонар «быць запрошаным кіраваць універсітэтам у такі крытычны момант ягонай гісторыі». «Выклікі, якія стаяць перад супольнасцю ЕГУ ў сапраўдны момант, толькі падкрэсліваюць значнасць місіі ўніверсітэта як для грамадзян Беларусі, так і для ўсіх свабодных і адкрытых таварыстваў ва ўсім свеце», - адзначыў Палік.

На наступным тыдні новы рэктар ЕГУ плануе даць прэс-канферэнцыю, паведамляе прэс-служба ВНУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках