12 траўня 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалётам РФ забаранілі прызямляцца ў сталіцы Емена

3
Самалётам РФ забаранілі прызямляцца ў сталіцы Емена

Сілы кааліцыі арабскіх краіны не далі двум расейскім самалётам дазволу на заход у паветраную прастору Емена.

Пра гэта РІА «Новости» паведаміла крыніца ў міжнародным аэрапорце сталіцы краіны Сане.

Паводле наяўнай інфармацыі, расейскія паветраныя судны вяртаюцца ў Каір. Самалёты павінны былі эвакуяваць з Емена людзей, якія наважылі пакінуць краіну. Пры гэтым, якая колькасць чалавек і грамадзяне якіх дзяржаў павінны былі паляцець гэтымі самалётамі, не ўдакладняецца.

Раней прадстаўнік расейскай амбасады ў Сане паведаміў, што эвакуацыя, запланаваная на 11 красавіка, перанесеная на адзін дзень праз складаную абстаноўку ў горадзе. Таксама ў суботу стала вядома, што сваю працу ў сталіцы Емена прыпыняе консульскі аддзел расейскай амбасады.

За мінулыя некалькі дзён з Емена, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні, бартамі расейскіх самалётаў былі эвакуяваныя амаль 600 чалавек. Большасць бежанцаў - жанчыны і дзеці.

Сітуацыя ў Емене значна абвастрылася пасля таго, як міжнародная кааліцыя пад эгідай Саудаўскай Аравіі пачала ваенную аперацыю, накіраваную супраць паўстанцаў-хусітаў. Аб ваенным умяшанні папрасіў прэзідэнт Емена Абд Рабу Мансур Хадзі, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках