17 траўня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 гадоў таму збілі дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія абвясцілі галадоўку

35
20 гадоў таму збілі дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія абвясцілі галадоўку

Уночы 12 красавіка 1995 года супрацоўнікі спецслужбаў жорстка збілі дэпутатаў апазіцыі проста ў зале пасяджэнняў беларускага парламэнта.

Дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання абвясцілі галадоўку на знак пратэсту супраць рэфэрэндума аб змене Канстытуцыі, правядзення якога намагаў Лукашэнка. На яго выносіліся пытанні аб вяртанні савецкай сімволікі, наданні расейскай мове статусу дзяржаўнай, інтэграцыі з Расеяй. Таксама Лукашэнка атрымліваў права распускання парламэнта.

Рэферэндум быў запланаваны на 14 траўня 1995 года.

У галадоўцы, якая была абвешчаная 11 красавіка, узялі ўдзел 19 дэпутатаў - прадстаўнікоў партый БНФ і БСДГ. Яны засталіся начаваць у будынку парламэнта.

Уначы на падставе таго, што было паведамленне аб замінаванні, у залу пасяджэнняў быў уведзены АМАП і супрацоўнікі службы бяспекі Лукашэнкі, якія збілі дэпутатаў і выгналі іх з будынка. Следства ў справе зафіксавала наяўнасць ва ўдзельнікаў галадоўкі мноства цялесных пашкоджанняў. Лукашэнка заявіў, што ён асабіста аддаў загад аб выгнанні ўдзельнікаў галадоўкі.

Рэспубліканская пракуратура распачала крымінальную справу паводле заявы групы дэпутатаў аб збіцці іх супрацоўнікамі спецслужбаў, аднак неўзабаве яна было прыпыненая.

Вінаватыя ў збіцці дэпутатаў не знойдзеныя праваахоўнымі органамі дагэтуль.

Фота: IREX/Promedia

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках