18 траўня 2024, Субота, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбалісты менскага СКА выйшлі ў фінал Балтыйскай лігі

Гандбалісты менскага СКА выйшлі ў фінал Балтыйскай лігі

Гандбалісты менскага СКА паспяхова стартавалі ў «Фінале чатырох» Балтыйскай лігі ў Эстоніі.

У паўфінальным двубоі з мясцовым клубам «Кехра» падапечныя Спартака Мірановіча не адразу завалодалі ініцыятывай, але ў выніку ўсё ж падолелі суперніка з лікам 32:27 (14:14). Самым выніковым у складзе менчукоў стаў Арцём Каралёк, які закінуў 7 мячоў.

Сёння віцэ-чэмпіёны Беларусі ў вызначальным матчы за галоўны прыз спаборніцтваў сустрэнуцца з фінскім клубам «Рыіхімякі», які напярэдадні перамог эстонскую «Пыльву» - 29:25.

Для менскага СКА гэта будзе трэці запар фінальны паядынак Балтыйскай лігі. У мінулым годзе армейцы перамаглі «Пыльву» з лікам 31:26, а годам раней падолелі «Рыіхімякі» - 32:26.

Пасля заканчэння вызначальных баталій Балтыйскай лігі-2015 менчукі вернуцца дадому і будуць рыхтавацца да важнага матчу нацыянальнага першынства супраць Бересцейскага гандбольнага клуба імя Мяшкова. Сустрэча двух галоўных прэтэндэнтаў на чэмпіёнскі тытул адбудзецца 16 красавіка на пляцоўцы менскага Палаца спорту. Цяпер у актыве СКА 8 балаў пасля шасці праведзеных гульняў другога этапу. Берасцейцы, якія пачалі выступленні ў чэмпіянаце Беларусі з другога этапу, набралі 6 балаў у трох згуляных паядынках. Падапечныя Жэлька Бабіча па чарзе ўпэўнена падолелі гандбалістаў гарадзенскага «Кронана» (30:19, 32:25) і «Гомеля» (40:27).

На другім этапе 4 каманды праводзяць чатырохэтапны турнір, каб вызначыць парадкавыя нумары на стадыі плэй-оф. Затым пройдуць паўфіналы - паводле схемы «першы з чацвёртым, другі з трэцім», фінал і матч за 3-е месца. Усе серыі будуць доўжыцца да двух перамог адной з каманд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках