17 траўня 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моцныя пажары ў Хакасіі: згарэлі 900 дамоў

28
Моцныя пажары ў Хакасіі: згарэлі 900 дамоў

Пяць чалавек загінулі і блізу 900 дамоў згарэлі ў выніку пажараў у Хакасіі.

Пра гэта паведаміла РІА Навіны крыніца ў праваахоўных органах рэгіёну.

«Колькасць загінулых, паводле папярэдніх звестак, дасягнула пяці. Колькасць пашкоджаных дамоў - блізу 900», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Інфармацыю аб пяці загінулых «Інтэрфаксу» пацвердзілі ў рэспубліканскім урадзе. «Колькасць пацярпелых - больш за 70, 11 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане», - сказала суразмоўніца агенцтва.

Паводле звестак рэгіянальнага Міністэрства аховы здароўя, асноўная маса пацярпелых ад агню ў Хакасіі атрымала першую меддапамогу, піша Lenta.ru.

«З 76 пацярпелых ад апёкаў і атручвання чадным газам большасць належыць да сярэдняй цяжкасці. Большай частцы з іх ужо дадзеная дапамога, і яны пакінулі медустановы. У цяжкім стане знаходзяцца блізу 10 чалавек», - паведаміла супрацоўніца прэс-службы рэгіянальнага міністэрства аховы здароўя Анна Барадзіна.

12 красавіка ў рэгіянальную ўправу МНС паступілі паведамленні пра загаранні пабудоў у гарадах Абакан і Чарнагорск, а таксама ў 30 паселішчах, на два хутарах і на дзвюх станцыях. Загаранні зафіксаваныя ў Бейскім, Арджанікідзаўскім, Аскізскім, Шырынскім, Боградскім, Алтайскім і Усць-Абаканскім раёнах.

«На 15:00 маскоўскага часу паводле інфармацыі Міністэрства прамысловасці і прыродных рэсурсаў Рэспублікі Хакасія ў лясным фондзе рэгіёну дзейнічала 10 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 5000 гектараў. Прычыны лясных пажараў - пераход у лес агню некантраляваных выпальванняў сухой травы на землях сельгаспрызначэння і неасцярожнае абыходжанне з агнём у лесе», - гаворыцца ў паведамленні Рослесхоза.

Установа таксама абвінаваціла кіраўніцтва Хакасіі ў тым, што чыноўнікі на часе не зрабілі патрэбныя супрацьпажарныя захады.

Раней у нядзелю ў рэгіёне праз складаную пажаранебяспечную сітуацыю быў уведзены рэжым НС. На трывогу быў узняты ўвесь асабовы склад паліцыі рэспублікі, а ўлады і медыцынскія ўстановы перайшлі на асобны рэжым працы.

У тушэнні пажараў, паводле апошніх звестак, бяруць удзел некалькі тысяч ратавальнікаў, а таксама восем самалётаў і гелікаптэраў. Аб складанай сітуацыі ў рэспубліцы адрапартавана прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках