19 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк яшчэ не вырашыў, што рабіць з рахункамі юрыдычных асоб у «Дэльта Банку»

11
Нацбанк яшчэ не вырашыў, што рабіць з рахункамі юрыдычных асоб у «Дэльта Банку»

На рахунку ў дырэктара адной з менскіх фірмаў засталася буйная сума грошай, якую не спяшаюцца вяртаць.

Сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што ўкладчыкі штурмуюць аддзяленні «Дэльта Банка» з 7-мі раніцы. Ліцэнзія ЗАТ «Дэльта Банка» была адкліканая 18 сакавіка і з тых часоў укладчыкі не могуць атрымаць назад свае сродкі. Вяртаннем укладаў паводле даручэння Агенцтва гарантаванай кампенсацыі ўкладаў фізічных асоб займаецца «Банк Масква - Менск», аднак нідзе нічога не сказана аб рахунках юрыдычных асоб. Чытач charter97.org Андрэй занепакоены лёсам такіх рахункаў.

«Банк абяцае вярнуць насельніцтву ўклады. А як жа быць юрыдычным асобам? На рахунку маёй фірмы ляжыць буйная сума грошай, якую так жа «замарозілі». Я неаднаразова звяртаўся да часовага кіраўніцтву банка з пытаннем калі мне вернуць грошы. У якасці альтэрнатывы прасіў магчымасці разлічыцца з пастаўшчыкамі. Адказ адзін: чакайце пастановы Нацбанка.

Я ўжо напісаў афіцыйны ліст, але адказу пакуль не атрымаў. Я так разумею, што такіх, як я ў выніку проста «кінуць». А я ўпэўнены, што не ў аднаго мяне ва ўсёй краіне засталіся на рахунках фірмаў «замарожаныя» грошы», - піша чытач.

Нагадаем, укладчыкі «Дэльта Банк» могуць атрымаць свае грошы ў пяці аддзелах ААТ «Банк Масква-Мінск» па адрасах: вул. Камуністычная, 49, пам. 1 (рэжым працы: пн-пт, 9.00-19.00), вул. Я. Лучыны, 38 (пн-пт, 10.00-19.00), вул. Даўгабродская, 6/1 (пн-пт, 10.00-19.00), вул. Лабанка, 22 (пн-пт, 10.00-19.00, сб, 10.00-18.00), пр. Незалежнасці, 185 (пн-пт, 10.00-19.00).

У кожным з гэтых цэнтраў адкрытыя касы, якія працуюць выключна з кліентамі «Дэльта Банка».

Дата выплаты прызначаецца Агенцтвам гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў, аб канкрэтнай колькасці ўкладчыкам паведамляюць праз тэлефон. Такая працэдура неабходная для таго, каб пазбегнуць яшчэ большага гармідару.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках