5 траўня 2024, Нядзеля, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі «Беларуськалія» патрабуюць скасаваць дэкрэт №5

14
Работнікі «Беларуськалія» патрабуюць скасаваць дэкрэт №5

Больш за 1200 чалавек звярнуліся да Лукашэнкі з патрабаваннем скасаваць «рабскі дэкрэт».

7 красавіка Незалежны прафзвяз гарнякоў ААТ «Беларуськалій» накіраваў у адміністрацыю Лукашэнкі подпісы работнікаў «Беларуськалія» з патрабаваннем скасаваць дэкрэт №5 ад 15 снежня 2014 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіроўных кадраў і работнікаў арганізацый».

Больш за 1200 подпісаў працаўнікоў Салігорскага прадпрыемства былі сабраныя Незалежным прафзвязам гарнякоў у найкарацейшыя тэрміны, не гледзячы на супрацьдзеянне з боку адміністрацыі прадпрыемства, і накіраваны ў адміністрацыю прэзідэнта, піша npg.by.

Акрамя падпісных лістоў, у адрас Лукашэнкі, за подпісам старшыні НПГ С.М. Чаркасава, быў накіраваны і прававы аналіз гэтага дэкрэта на трох аркушах, у якім гаворыцца: «На падставе выкладзенага можна зрабіць адназначную выснову, што палажэнні дэкрэта №5 ад 2014/12/15 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» не адпавядаюць Канстытуцыі, Працоўнаму кодэксу і іншым нарматыўным актам Рэспублікі Беларусь, зніжаюць узровень працоўных гарантый і дыскрымінуюць работнікаў у сферы працоўных стасункаў».

Першасная прафзвязавая арганізацыя ААТ «Беларуськалій» БНП падтрымлівае патрабаванне работнікаў ААТ «Беларуськалій» і прапануе скасаваць Дэкрэт Лукашэнкі ад 2014/12/15 №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіроўных кадраў і работнікаў арганізацый» як неадпаведны і парушаючы міжнародныя нормы, Канстытуцыю і дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, 1 студзеня ўвайшоў у дзеянне дэкрэт № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіроўных кадраў і работнікаў арганізацый».

Гэты дэкрэт «накіраваны на выкараненне безгаспадарчасці, умацаванне вытворча-тэхналагічнай, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, а таксама спыненне фактаў працаўладкавання нядобрасумленных кіраўнікоў на новую кіроўную пасаду».

Аднак дэкрэт неадназначна ўспрынялі незалежныя экспэрты, на думку якіх ён істотна пагаршае прававое становішча работнікаў і кіраўнікоў арганізацый.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках