5 траўня 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны расеец ездзіў па Магілёве з адкрытымі дзвярыма і знёс слуп

12

Цяпер яму прыйдзецца заплаціць велізарны штраф.

Позна ўвечары ў суботу 11 красавіка ўвагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнуў аўтамабіль «Форд Скорпіа», які на велізарнай хуткасці ехаў па праспекце Дзімітрава ў Магілёве. Кіроўца перыядычна выязджаў на сустрэчную паласу, пры гэтым заднія дзверы машыны былі адчыненыя. З Дзімітрава «Форд», не збаўляючы хуткасці, павярнуў на Маўчанскага і паехаў у бок Фаціна, але на скрыжаванні Маўчанскага і Цярохіна аўто разгарнула, і яны ўляцелі ў светлавую апору, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У выніку ўдару кіроўца не пацярпеў, але і ДАІ чакаць не стаў. Мужчына жвава выскачыў з аўтамабіля і пачаў уцякаць, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

- За стырном аўтамабіля знаходзіўся 26-гадовы грамадзянін РФ, які пражывае ў Магілёве. Медыцынскі агляд паказаў, што ў ягонай крыві ўтрымлівалася 1,5 праміле алкаголю. Да таго ж выявілася, што ў мужчыны не было пасведчання на кіраванне аўтамабілем, - распавяла «Камсамолцы» інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава.

Цяпер на аўтамабіль расейца накладзены арышт, а яго самога чакае велізарны штраф. Гора-кіроўца прыцягнуты да адказнасці адразу паводле чатырох артыкулаў: за кіраванне ў нецвярозым стане, кіраванне без пасведчання, выезд на паласу сустрэчнага руху і парушэнні ПДР, якія прывялі да ДТЗ.

П'яны расеец ездзіў па Магілёве з адкрытымі дзвярыма і знёс слуп. Фота: gaimogilev.by

Фота: gaimogilev.by

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках