14 траўня 2024, aўторак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Інфляцыя ў Беларусі ў 2015 годзе складзе 22,1%, падзенне эканомікі - 2,3%

6
МВФ: Інфляцыя ў Беларусі ў 2015 годзе складзе 22,1%, падзенне эканомікі - 2,3%

Міжнародны валютны фонд прагназуе ў Беларусі падзенне ВУП на 2,3% у 2015 годзе.

Аб гэтым паведамляецца ў красавіцкім Аглядзе сусветнай эканомікі (World Economic Outlook), паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым інфляцыя, паводле ацэнак экспэртаў МВФ, паводле вынікаў гэтага года складзе ў Беларусі 22,1%.

Акрамя гэтага, аналітыкі Міжнароднага валютнага фонду мяркуюць, што ў 2016 годзе ў Беларусі ВУП скароціцца на 0,1%, пры гэтым рост коштаў у наступным годзе складзе 17,4%.

Варта адзначыць, што з пачатку гэтага года інфляцыя, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі склала ўжо 4,9%. Пры гэтым мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе быў вызначаны Нацбанкам на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у 2%.

У 2014 годзе інфляцыя ў Беларусі значна перавысіла прагнозны параметр і склала 16,2%.

Што тычыцца валавога ўнутранага прадукту, то ў студзені-лютым 2015 яго аб'ём знізіўся на 0,6% пры гадавым прагнозе ўладаў у росце эканомікі на 0,2-0,7%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках