16 траўня 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы «Як-130» прыбыў у Беларусь

4
Першы «Як-130» прыбыў у Беларусь

15 красавіка на аэрадром Ліды прыбыў першы вучэбна-баявы самалёт Як-130, які паступіць на ўзбраенне ВПС і войскаў СПА.

Пастаўка гэтых самалётаў пашырыць магчымасці ў падрыхтоўцы лётнага складу для эксплуатацыі аж да перспектыўных самалётаў пятага пакалення, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.

Як-130 у Беларусь пастаўляе «Навуковая-вытворчая карпарацыя «Іркут» у рамках рэалізацыі Дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб развіцці вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Цяпер група вайскоўцаў прадаўжае навучанне выканання палётаў і тэхнічнай эксплуатацыі гэтага самалёта на базе Цэнтра арганізацыі падрыхтоўкі авіяцыйнага персаналу ў горадзе Жукоўскі Расейскай Федэрацыі.

Двухмесны вучэбна-баявы самалёт Як-130, распрацаваны ОКБ ім. А.С.Якаўлева, прызначаны для асноўнай і падвышанай падрыхтоўкі лётчыкаў франтавой авіяцыі. Самалёт адрозніваецца выдатнай манеўранасцю і сучасным бартавым радыёэлектронным абсталяваннем, характэрным для найноўшых баявых самалётаў, а таксама высокай надзейнасцю і доўгім рэсурсам.

Як-130 з'яўляецца адзіным у свеце навучальным самалётам з аэрадынамічнай кампаноўкай і лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі дагукавога палёту, аналагічнымі сучаснаму рэактыўнаму знішчальніку. Самалёт здольны несці да 3000 кг баявой нагрузкі (кіраванае і некіравальнае ракетнае і бомбавае ўзбраенне, гарматы і г.д.) на дзевяці вонкавых вузлах падвескі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках