28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя мерыцца зняць залежнасць ад расейскага газу

3
Балгарыя мерыцца зняць залежнасць ад расейскага газу

Балгарыя правядзе ліцэнзійны аўкцыён у дачыненні да нафтагазавых радовішчаў у Чорным моры і разлічвае стаць адным з энэргетычных цэнтраў Еўропы.

Пра гэта заявіў намеснік міністра энергетыкі Балгарыі Жэча Станкаў падчас нарады міністраў энэргетыкі ЕЗ 15 красавіка ў Рызе, паведамляе УНІАН са спасылкай на Reuters.

Балгарыя разлічвала раней на расейскі газаправодны праект "Паўднёвая плынь", аб скасаванні якога Масква паведаміла летась, наважыўшы пракласці газавую магістраль у Еўропу далей на поўдзень, праз Турцыю. Балгарыя так і не атрымала афіцыйнага паведамлення пра закрыццё "Паўднёвай плыні"; супольная з Газпромам кампанія, у якой Балгарыі належыць 50 адсоткаў, яшчэ існуе, паведаміў Станкаў.

Сафія зрушыла прыярытэты ў бок зніжэння амаль поўнай залежнасці ад расейскага газу і стварэння на сваёй тэрыторыі аднаго з еўрапейскіх цэнтраў гандлю энэрганосьбітамі.

"Мы хочам змяніць кірунак на "поўдзень-поўнач". Мы зацікаўленыя ў (газаправодах) TAP, TANAP і вертыкальным калідоры" - сказаў Станкаў, маючы на ўвазе кірунак газаправодаў, якія патэнцыйна праходзяць па тэрыторыі Балгарыі.

Гаворка ідзе пра прасоўванне Еўразвязам праекту Паўднёвага калідора для дастаўкі газу з Азэрбайджана ды іншых краін, акрамя Расеі, праз Турцыю.

"Балгарыя мае магчымасць стаць чымсьці накшталт газаразмеркавальнага цэнтра за кошт стратэгічнага геаграфічнага становішча і ўнутранай трубаправоднай інфраструктуры", - мяркуе Станкаў.

Ён паведаміў, што найбліжэйшымі днямі Балгарыя апублікуе ўмовы ліцэнзійнага аўкцыёну аб чарнаморскіх нафтагазавых блоках Сілістар і Тэрэс. На думку аналітыкаў, запасы газу ў Чорным моры слаба вывучаныя, і значных аб'ёмаў здабычы ня варта чакаць раней, чым праз 10 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках