19 траўня 2024, Нядзеля, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касільяс устанавіў рэкорд Лігі чэмпіёнаў

Касільяс устанавіў рэкорд Лігі чэмпіёнаў
Фота: AP

Галкіпер «Рэала» Ікер Касільяс устанавіў рэкорд Лігі чэмпіёнаў у колькасці згуляных матчаў.

Ікер Касільяс у першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Атлетыка» пабіў рэкорд паўабаронцы «Барсэлоны» Хаві ў колькасці сустрэч, праведзеных у турніры. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на BBC Sport.

Касільяс выйшаў у стартавым складзе «Рэала» на матч, які адбыўся на хатняй арэне «Атлетыка» і закончыўся з лікам 0:0. Гэтая гульня стала для брамніка 147-й у турніры.

Таксама гішпанскі галкіпер не прапусціў у 51-й сустрэчы турніру, паўтарыўшы дасягненне колішняга брамніка «Манчэстэр Юнайтэда», «Аякса» і «Ювэнтуса» Эдвіна ван дэр Сара.

Хаві мае шанец здагнаць Касільяса, калі выйдзе на поле ў чвэрцьфінальнай гульні Лігі чэмпіёнаў супраць «ПСЖ», якая адбудзецца ў сераду, 15 красавіка.

Ікер Касільяс з'яўляецца выхаванцам «Рэала». За асноўную каманду «сметанковых» брамнік выступае з 1998 года.

Гульня ў адказ паміж «Рэалам» і «Атлетыка» адбудзецца на «Сант'яга Бэрнабэў» 22 красавіка.

Фота з архіву AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках