17 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высокарэнтабельныя прадпрыемствы «раскулачаць»

19
Высокарэнтабельныя прадпрыемствы «раскулачаць»
Фота: bymedia.net

36 высокарэнтабельных прадпрыемстваў прымусяць падзяліцца прыбыткам.

У мэтавы бюджэтны фонд пералічаць частку прыбытку 36 высокарэнтабельных прадпрыемстваў. Спіс высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічваюць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) паводле вынікаў працы за 2014 год, вызначаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 13 красавiка №295. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

У ліку такіх прадпрыемстваў: РУП "Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь", РУП "Белбудцэнтр", "Белтэлекам", інстытут "Белжелдорпроект", Беларускі навукова-даследчы інстытут транспарту "Транстэхніка", "Белдарсувязь", ААТ "КБ-Радар", ААТ "Беларуськалій", ААТ "Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", "Гомельтранснафта", "Полацктранснафта "Дружба", інфармацыйна-рэкламнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Менгардаведка", ААТ "МАПІД", праектнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Менскпраект".

Дакументам устаноўлена, што высокарэнтабельныя арганізацыі пералічваюць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку паводле вынікаў працы за 2014 звыш часткі прыбытку, вылічанай і пералічанай у бюджэт у адпаведнасці з указам ад 28 снежня 2005 №637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў акцый гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці (дзеляў у статутных фондах), і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця", роўнымі дзелямі штомесяц цягам 2015 года, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам уваходжання ў дзеянне гэтай пастановы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках