20 траўня 2024, панядзелак, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікам Смалявіцкай птушкафабрыкі ўдвая панізілі заробак

20
Працаўнікам Смалявіцкай птушкафабрыкі ўдвая панізілі заробак

15 красавіка праца на фабрыцы на гадзіну была прыпыненая.

Кіраўніцтва Смалявіцкай птушкафабрыкі адмаўляецца растлумачыць працоўным, чаму пры ранейшых вытворчых паказчыках заробак паменшыўся амаль удвая, распавялі praca-by.info працаўнікі.

- У мінулым месяцы мы атрымалі добры заробак, паводле забою, паводле гадзін, у 7-8 мільёнаў. А ў гэтым, пры тых жа нормах выпрацоўкі, - у два разы менш, па 3-4 мільёны, - паведамілі працоўныя. - Мы звярнуліся да кіраўніцтва і папрасілі растлумачыць прычыны. Не дабіўшыся адказу, многія напісалі заявы на звальненне.

Працоўныя распавялі, што кіраўніцтва ўгаварыла забраць заявы. Але на гадзіну праца была спыненая. Пазней яны вырашылі пісьмова звярнуцца за тлумачэннямі да кіраўніцтва і ў прафсаюз, які ўваходзіць у ФПБ.

Больш за ўсё, са слоў працаўнікоў, іх абурае тое, што прадстаўнікі кіраўніцтва не толькі адмаўляюцца патлумачыць сваю пастанову, але яшчэ і грубіяняць у адказ.

- Сёння ў адным з цэхаў прайшоў сход, на якім наш калега задаў пытанне з гэтай нагоды. Так яму пры ўсім калектыве прамым тэкстам сказалі зачыніць рот і не лезці не ў сваю справу. Нам нічога не тлумачаць, на якой падставе зменшылі заробак, пры гэтым працы менш не стала, - распавялі рабочыя.

Яны паведамілі, што кіраўніцтва па-ранейшаму забараняе прыносіць на фабрыку ссобойку і прымушае харчавацца ў сталоўцы прадпрыемства.

- Як пры такой зарплаце ў 3-4 мільёны яшчэ і на сталовую марнаваць? - абураюцца працоўныя. - Атрымліваецца, мы будзем працаваць толькі на фабрыку? А дадому, у сям'ю грошай прыносіць не трэба? Скажыце, як людзям жыць?

Намеснік дырэктара па персаналу Аляксандр Кузняцоў не захацеў праз тэлефон абмяркоўваць прычыны памяншэння заробкаў, адзначыўшы пры гэтым, што кіраўніцтва працоўным усё растлумачыла.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках