17 траўня 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер: Нямеччына адказвае за бяспеку краін Балтыі

5
Штайнмаер: Нямеччына адказвае за бяспеку краін Балтыі
Франк-Вальтэр Штайнмаер
Фота: RusVesna.su

Нямеччына ўзяла на сябе вялікую адказнасць за забеспячэнне бяспекі краін Балтыі.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, які прыбыў з візітам у Фінляндыю, заявіў, што добра разумее страх краін Балтыі перад вайсковай пагрозай з боку Расеі, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на ЕП і фінскае выданне Yle.

Са слоў кіраўніка нямецкага МЗС, Нямеччына ўзяла на сябе вялікую адказнасць за забеспячэнне бяспекі краін Балтыі. Ён заявіў, што ў склад атрадаў хуткага рэагавання таксама ўваходзяць нямецкія вайскоўцы, якія на гэты момант праходзяць падрыхтоўку ў Мюнстэры.

Акрамя таго, з ягоных слоў, Нямеччына дапамагае патруляваць паветраную прастору над Балтыкай.

"Думаю, мы найбольш уключаныя ў працэс забеспячэння бяспекі гэтых краін", - сказаў Штайнмаер. Значная ж частка ягоных размоў у Фінляндыі была прысвечаная тэме крызісу ва Украіне. Ён адзначыў, што цяжка было сабе ўявіць гвалтоўнае перакройванне меж у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках