7 траўня 2024, aўторак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр адукацыі: Кошт навучання будзе расці, але не ў разы

16
Міністр адукацыі: Кошт навучання будзе расці, але не ў разы
Фота: БЕЛТА

Кошт навучання ў беларускіх ВНУ і ССНУ падвысяць.

Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў падчас онлайн-канферэнцыі "Уступная кампанія - 2015" на сайце БелТА.

"Калі я скажу, што кошт навучання зусім не будзе мяняцца, то гэта, напэўна, няправільна. Кошт навучання будзе мяняцца, асабліва для навучэнцаў першага курса, але гэта ўсё звязанае са зменай тарыфнай стаўкі першага разраду. Будзе мяняцца стаўка першага разраду - будзе мяняцца кошт навучання. Але ў разы, натуральна, не павялічыцца", - адзначыў Міхаіл Жураўкоў.

На пытанне аб тым, ці сапраўды расейцы, якія вучацца ў Беларусі, плацяць значна больш за беларусаў, кіраўнік ведамства заўважыў, што яны "маюць магчымасць навучацца ў нас па розных так званых уступных праграмах". Прынамсі, ім дадзенае права паступаць у навучальную ўстанову на тых жа правах, што і беларусам.

"Гэта значыць, калі абітурыент паспяхова здае цэнтралізаванае тэставанне, то праходзіць на бюджэт. Калі не хапае балаў, можна ісці на платнае навучанне таксама на правах беларуса. І кошт навучання будзе такі ж, як і для беларуса", - растлумачыў ён.

Акрамя таго, расейцам можна навучацца ў Беларусі як замежным грамадзянам, якія не здаюць ЦТ. "У гэтым выпадку грамадзянін Расеі аплачвае вучобу як замежнік, - сказаў Міхаіл Жураўкоў. - Часта гэтыя паняцці блытаюць, кажуць: "Я расеец і плачу больш", але пры гэтым хітруюць, што не здавалі ЦТ, а проста прайшлі сумоўе".

Ён таксама дадаў, што беларускія студэнты, якія хочуць навучацца ў Расеі, у сваю чаргу здаюць АДЭ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках