2 траўня 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Санкцыі супраць Расеі істотна ўплываюць на яе эканоміку

4
Дзярждэп ЗША: Санкцыі супраць Расеі істотна ўплываюць на яе эканоміку
ФОТА: EPA

Заходнія санкцыі супраць Расеі маюць істотны ўплыў на яе эканоміку.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіла спікер Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мары Харф, паведамляе gordonua.com.

Яна адзначыла, што расейская эканоміка, безумоўна, пакутуе ад санкцый, уведзеных у сувязі з крызісам ва Украіне. "Чым даўжэй будуць дзейнічаць санкцыі, тым мацнейшым будзе іх уплыў", - заявіла Мары Харф.

Спікер Дзярждэпу паведаміла, што менавіта з гэтай прычыны санкцыі застануцца ў дзеянні. "Калі на нейкім этапе спатрэбяцца дадатковыя санкцыі, мы ўвядзем іх", - дадала яна.

ЗША дапускаюць узмацненне санкцый супраць Расеі ў выпадку невыканання ёю сваіх абавязанняў, прынятых у адпаведнасці з Менскімі дамоўленасцямі. Пра гэта журналістам у Кіеве заявіў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает.

Нагадаем, Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць абстаноўку на Данбасе. Пры непасрэдным удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскага войска на Данбасе былі створаныя так званыя Данецкая і Луганская "народныя рэспублікі". РФ пастаўляе тэрарыстам зброю і накіроўвае на Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

Праз гэтыя дзеянні ЗША, Еўразвяз, Канада, Японія, Аўстралія і многія іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках