2 траўня 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тры месяцы ВУП Беларусі ўпаў на 2%

3
За тры месяцы ВУП Беларусі ўпаў на 2%

Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў гэты перыяд знізілася на 7,3% да 172,6 трыльёна рублёў.

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі пры гадавым прагнозе росту на 0,2-0,7% у студзені-сакавіку 2015 знізіўся на 2% і склаў 187,45 трыльёна рублёў, паведаміў БелаПАН Нацыянальны статыстычны камітэт. У 2014 годзе рост ВУП склаў 1,6% пры прагнозе 3,3%.

Запасы гатовай прадукцыі склалі 39 трыльёнаў рублёў, ці 83,9% да сярэднямесячнага аб'ёму прамвытворчасці (у студзені-сакавіку 2014 года - 80,7%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склаў 12,7% супраць 15% у мінулым годзе.

Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый павялічыўся на 5,1% да 18,6 трыльёна рублёў. Выпуск прадукцыі сельгасарганізацыямі павялічыўся на 6,1% да 17,6 трыльёна рублёў.

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,1% да 46,6 трыльёна рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 1 мільён 568 тыс. кв. м жылля (на 25,6% больш за леташні паказчык).

Перавозкі грузаў транспартам выраслі на 5,4% да 110,1 мільёна тон.

Раздробны таваразварот вырас на 1,9% і склаў 78,1 трыльёна рублёў, аптовы - знізіўся на 0,2% і склаў 142 трыльёна рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках