2 траўня 2024, Чацвер, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава зарабіла за кубкавы сезон 230 тысяч еўраў

14
Домрачава зарабіла за кубкавы сезон 230 тысяч еўраў
ФОТА: REUTERS

Двухразовы алімпійскі чэмпіён Мартэн Фуркад зарабіў больш за ўсё прызавых за мінулы Кубкавы сезон - 240 тысяч еўраў.

За Фуркадам паводле памеру прэміяльных ідуць расеец Антон Шыпулін, славенец Якаў Фак і немец Сымон Шэмп. На пятым месцы - нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо, які атрымаў 110 тысяч еўра прызавых, паведамляе by.tribuna.com.

Даходы Эміля Хегле Свенсена ад выступаў у Кубку свету зніжаюцца ўжо на працягу чатырох сезонаў і ў гэтым годзе склалі 88 тысяч еўраў.

Цірыль Экхаф зарабіла 62500 еўраў, што перавысіла ганарары Тар'е Бо (60 500 еўраў) і Уле Эйнара Б'ёрндалена (58 000 еўраў).

У жанчын паводле гэтага паказчыку лідуюць беларуска Дар'я Домрачава і Кайса Мякярайнен, якія атрымалі за мінулы сезон 230 тысяч і 205 тысяч еўраў прызавых адпаведна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках