27 красавiка 2024, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко «накаўтаваў» Пуціна

6
Клічко «накаўтаваў» Пуціна
Фота: sport-express.ua

Чэмпіён свету ў боксе Уладзімір Клічко ўважае прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна за адзінага вінаватага ў крызісе ва Украіне.

Са слоў украінца, Пуцін не аднойчы дэманстраваў сваю нізасць і хлусню.

«Толькі Пуцін нясе адказнасць за гэтую абсалютна бессэнсоўную вайну. Пуцін схлусіў усяму свету. Спачатку ён казаў, што нічога не ведае пра «зялёных чалавечкаў», якія дзейнічалі ў Крыме, а потым у інтэрв'ю распавядае, што анэксія паўвострава была ягоным планам.

Вайна ва Украіне - гэта бомба запаволенага дзеяння. Нягледзячы на афіцыйны статус замірэння, ваенныя дзеянні прадаўжаюцца», - сказаў Уладзімір у інтэрв'ю выданню Focus.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках