26 красавiка 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве паказвалі «Патрыёта» з Мэлам Гібсанам па-беларускi

Кіеўскія беларусы сабраліся ў пятніцу ўвечары 18 красавіка ў прадстаўніцтве міжнароднай арганізацыі «Новы Акропаль».

Людзі, якія сабраліся, маглі паўдзельнічаць у віктарыне пра гісторыю і сучаснасць Беларусі і паглядзець перакладзены на беларускую мову фільм «Патрыёт» з Мэлам Гібсанам у галоўнай ролі, паведамляе «Радыё Свабода».

Эпічны фільм «Патрыёт» з Мэлам Гібсанам і Хітам Лэджэрам распавядае пра вайну за незалежнасць ЗША. У мінулым годзе кінастужка была перакладзеная на беларускую мову аб'яднаннем «Кiнаконг».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках