27 красавiка 2024, Субота, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх парках пачалі працаваць атракцыёны

3
У менскіх парках пачалі працаваць атракцыёны

17 красавіка ў парках Менска адкрыўся сезон атракцыёнаў.

Як інфармуе tvr.by, атракцыёны, якія эксплуатуюцца больш за 10 гадоў, прайшлі поўны тэхагляд. Да старых каруселяў у гэтым годзе дадаліся і новыя.

Так, у парку Горкага адкрыўся атракцыён "Міні-Джэт", а ў парку Чэлюскінцаў - "Задыяк". Да таго ж, кожны вечар у галоўных парках горада працуе танцавальная пляцоўка для людзей усякага ўзросту, а ранкамі праводзяцца заняткі ёгай.

Акрамя ўсяго, у парк Горкага вяртаюцца аркестры! Яны будуць граць з 15.00 па нядзелях. А 3 траўня на адкрытым паветры адбудзецца выступ вядомага аркестра "Няміга".

Сезон атракцыёнаў у парках Менска адкрыты да 30 верасня. Пакатацца на арэлях можна штодня да 21.00. Па выхадных - да 22.00.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках