26 красавiка 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіця прынца Уільяма каштавацме букмекерам у паўмільёна фунтаў

2
Дзіця прынца Уільяма каштавацме букмекерам у паўмільёна фунтаў

Букмекерам Вялікай Брытаніі прыйдзецца выплаціць 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў за адгаданае імя або пол будучага дзіцяці прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.

Пра гэта ў суботу, 18 красавіка, піша The Telegraph. Самі герцаг і герцагіня Кембрыджскія пакуль не ведаюць полу дзіцяці.

Паводле інфармацыі выдання, больш за ўсё ставак зроблена на тое, што ў каралеўскай пары народзіцца дзяўчынка, якую назавуць Эліс. Другое па папулярнасці імя - Элізабэт у гонар каралевы Элізабэт II, бабулі прынца Уільяма. Таксама сярод магчымых імёнаў фігуруюць Шарлота, Вікторыя і Дыяна, паведамляе Lenta.ru.

Стаўкі на тое, што прынц Уільям і Кейт Мідлтан стануць бацькамі яшчэ аднаго хлопчыка, менш папулярныя. Аднак, як мяркуюць гульцы, калі народзіцца хлопчык, то яго назавуць Артур або Джэймс. Радзей за ўсё выбіраюць імёны Чарльз ці Майкл - у гонар бацькоў герцага і герцагіні Кембрыджскіх.

Пасля таго, як брытанскія букмекеры пачалі прымаць стаўкі на дату нараджэння будучага дзіцяці прынца Уільяма і Кейт Мідлтан, часцей за ўсё гульцы выбіралі 20 красавіка, аднак з набліжэннем гэтага дня, яны памянялі сваё меркаванне. Цяпер у лідарах 27-га. Акрамя таго, інтэрнэт-карыстальнікі мяркуюць, што дзіця можа нарадзіцца 21 красавіка - у гэты дзень Элізаьэт II споўніцца 89 гадоў, або 29 красавіка - у чацвёртую гадавіну вяселля прынца Уільяма і Кейт Мідлтан. Менш за ўсё ставак зроблена на 7 траўня - дзень усеагульных выбараў у Вялікай Брытаніі.

У канцы сакавіка інтэрнэт-карыстальнікі таксама рабілі стаўкі на тое, што ў сям'і Вінздараў народзіцца дзяўчынка, аднак тады ў лідарах было імя Элізабэт. Сярод мужчынскіх часцей за ўсё выбіралі імёны Альбэрт і Джэймс. Найбольш незвычайнымі былі стаўкі на Макбэт, Рынга і Шарданэ.

У верасні 2014 стала вядома, што прынц Уільям і ягоная жонка Кейт Мідлтан чакаюць другое дзіця. Яно павінна з'явіцца на свет у красавіку гэтага года. Першынец пары прынц Джордж, які з'явіўся на свет 22 ліпеня 2013, стаў трэцім у чарзе на каралеўскі трон і атрымаў тытул першага ў гісторыі Вялікай Брытаніі прынца Кэмбрыджскага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках