9 траўня 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кеніі баевікі захапілі ўніверсітэт

У Кеніі баевікі захапілі ўніверсітэт

Група ўзброеных людзей напала на будынак універсітэта ў кенійскім горадзе Гарыса на ўсходзе краіны.

Пра гэта паведамляе руская служба BBC.

Як мяркуецца, напад учынілі баевікі ісламісцкай групоўкі «Аш-Шабаб». Як адзначае Reuters, пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за атаку.

Як паведамляе прыватны кенійскі тэлеканал Citizen TV, тыя, хто нападаў узялі ў закладнікі частку студэнтаў, іх колькасць невядомая.

Відавочцы распавялі, што з вокнаў будынка ідзе дым, чутная страляніна. Да месца здарэння прыбыла паліцыя і карэты хуткай дапамогі.

Блізу 80 адсоткаў вучняў універсітэта не з'яўляюцца мясцовымі жыхарамі. Значную частку насельніцтва Гарыса складаюць выхадцы з Самалі.

Групоўка «Харакат аш-Шабаб» - пераемнік арганізацыі «Саюз ісламскіх судоў», створаная ў 2004

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках