Ноччу ў Кіеве каля аддзялення банка прагрымеў выбух
1- 2.04.2015, 9:56
- 7,446
Сёння ноччу ў Кіеве каля ўваходу ў аддзяленне філіяла аднаго з банкаў адбыўся выбух.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.
«А 04:13 паступіла паведамленне, што каля дзвярэй цэнтральнага ўваходу ў аддзяленне філіяла аднаго з банкаў на вуліцы Баршчагоўскай адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, спрацавала неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне», - сказана ў паведамленні.
Выбуховай хваляй былі пашкоджаныя металапластыкавыя канструкцыі і шкло двух вітрынных вокнаў і ўваходных дзвярэй. Ніхто не пацярпеў.
На месцы здарэння спецыялісты выбухатэхнічнай службы МУС канфіскавалі фрагменты невядомых прадметаў, якія накіраваныя на экспертызу.