8 траўня 2024, Серада, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даніла - самы дарагі абаронца ў гісторыі «Рэала»

1
Даніла - самы дарагі абаронца ў гісторыі «Рэала»

Трансфер бразільскага абаронцы Даніла з «Порту» у «Рэал» за 35 мільёнаў еўра стаў самым дарагім для мадрыдскага клуба, калі браць гульцоў абароны.

Папярэдні рэкорд належаў Фабіу Коэнтрау, за якога «сметанковыя» ў свой час аддалі «Бенфіцы» 30 мільёнаў. Цікава, што найбліжэйшым летам партугалец, хутчэй за ўсё, пакіне «Рэал», піша sovsport.ru.

Столькі ж - 30 мільёнаў - мадрыдскі клуб заплаціў «Порту» яшчэ за аднаго партугальца Пепе. На трэцім месцы - партнёр Пепе ў цэнтры абароны цяперашняга складу «Рэала», гішпанец Серхіа Рамас (27 мільёнаў).

23-гадовы Даніла стане гульцом гішпанскага клуба 30 чэрвеня сёлета. Бразілец падпісаў з мадрыдцамі кантракт да 2021 года.

У гэтым сезоне футбаліст правёў 23 матчы ў чэмпіянаце Партугаліі і забіў 3 галы.

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках