9 траўня 2024, Чацвер, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СК Расеі назвалі асноўную версію затаплення траўлера ў Ахоцкім моры

2
У СК Расеі назвалі асноўную версію затаплення траўлера ў Ахоцкім моры

У Следчым камітэце Расеі лічаць найбольш верагоднай версіяй затаплення траўлера «Далёкі Усход» у Ахоцкім моры сутыкненне з перашкодай.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ўстановы, піша Lenta.ru.

«Разглядаюцца ўсе магчымыя версіі катастрофы траўлера. На гэты момант найбольш імавернай прычынай імклівага затаплення судна следства ўважае магчымае сутыкненне з перашкодай, праз якое адбылося пашкоджанне корпуса ў раёне машыннага аддзялення», - гаворыцца ў паведамленні СКР. Адзначаецца, што траўлер патануў цягам 15 хвілін.

Паводле факту, які адбыўся СКР пачаў крымінальную справу паводле артыкула «Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі воднага транспарту, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць дзвюх і больш асоб». На месцы затаплення траўлера працуе следча-аператыўная група, найбліжэйшым часам плануецца апытаць сябраў экіпажа.

Вялікі аўтаномны маразільны траўлер «Далёкі Усход» затануў у ноч на 2 красавіка. На яго борце знаходзіліся 132 чалавекі: 56 пасажыраў і 76 сябраў экіпажа. У іх ліку 78 расейцаў, 42 грамадзяніна М'янмы, 5 грамадзян Вануату, трое латвійцаў і чацвёра ўкраінцаў. Паводле папярэдніх звестак, 54 чалавекі загінулі, выратаваць атрымалася 63. Вядуцца пошукі яшчэ 15 чалавек. Паводле інфармацыі, атрыманай ад аднаго з памочнікаў капітана, караблекатастрофа адбылася падчас работ у выбарцы 100-тоннага невада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках