9 траўня 2024, Чацвер, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіён свету ў біятлоне стане футбалістам

2
Чэмпіён свету ў біятлоне стане футбалістам

Лепшы малады біятланіст мінулага сезону, 21-гадовы нарвежац Ёханэс Бо падпісаў кантракт з футбольнай камандай «Струн».

Ёханэс з'яўляецца малодшым братам алімпійскага чэмпіёна і шматразовага чэмпіёна свету Тар'ея Бо. Бо-малодшы займаўся футболам у дзіцячым і падлеткавым узросце, а цяпер наважыў летам падтрымліваць форму, выступаючы ў нацыянальным першынстве, піша Delfi.

«Струн» выступае ў адной з груп трэцяга ў сіле дывізіёна краіны і ў мінулым сезоне каманда заняла там другое месца. Чэмпіянат Нарвегіі ў гэтай лізе стартуе 11 красавіка, аднак наўрад ці Ёхана Бо адразу выйдзе ў склад. Хутчэй за ўсё, ён пачне выступаць у другой камандзе гэтага клуба, якая гуляе ў пятым дывізіёне.

«Я не буду шмат гуляць, каб не атрымаць траўму, - прызнаецца Бо-малодшы. - Але гэта весела - сядзець на лаўцы і выходзіць на поле на 15-20 хвілін».

Паводле вынікаў сезона-2013/14 Ёханэс Бо быў прызнаны Міжнародным саюзам біятланістаў (IBU) лепшым пачаткоўцам. На апошнім чэмпіянаце свету ў фінскім Кантыялахці ён, акрамя золата ў спрынце (10 км), таксама заваяваў срэбра ў эстафеце і бронзу ў змяшанай эстафеце. У агульным заліку Кубка свету-2015 Бо-малодшы фінішаваў пятым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках