8 траўня 2024, Серада, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік вызваліцелям Полацка ператвараецца ў руіны

8

Турысты бачаць і фатаграфуюць жудлівы стан памятных знакаў і манументаў ў горадзе.

Як паведамляе чытач charter97.org, у Полацку руйнуецца савецкі помнік «23 гвардзейцаў» на вуліцы Леніна, на правым беразе Заходняй Дзвіны.

«Помнік «23 гвардзейцаў» руйнуецца на вачах, адвальваюцца мармуровыя пліты. Сорамна, што ўсё гэта бачаць і фатаграфуюць турысты! Атрымліваецца, уладам няма справы не толькі да нашай даўняй гісторыі, але нават і да савецкага мінулага, што крыху бянтэжыць», - піша чытач.

Манумент з’яўляецца скульптурнай кампазіцыяй: група ваяроў і стэла з жураўлямі, на якой пералічаныя імёны ваяроў-гвардзейцаў, якія 3 ліпеня 1944 прарваліся да моста, захапілі плацдарм і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх войскаў.

Нагадаем, раней паведамлялася аб разбурэнні помнікаў Сімяёну Полацкаму і Францішку Скарыну ў Полацку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках