8 траўня 2024, Серада, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у цэнтры Лондана прадаўжаецца другі дзень (Відэа)

Лонданскія пажарныя другі дзень спрабуюць справіцца з узгараннем кабеляў, пракладзеных пад адной з цэнтральных вуліц сталіцы.

Пажар у падземных камунікацыях і электраправодцы пад вуліцай Кінгсуэй у цэнтральным лонданскім раёне Холбарн пачаўся ў сераду. Праз моцнае задымленне і небяспеку распаўсюджвання агню з бліжэйшых офісаў былі эвакуяваныя блізу 5 тысяч чалавек, у іх ліку - супрацоўнікі размешчанага непадалёк Высокага суда Лондана, дзе нядаўна праходзілі слуханні паводле справы аб атручэнні Аляксандра Літвіненкі, паведамляе BBC.

Боязь пажарных выклікае тое, што пад падпаленымі кабелямі знаходзяцца газавыя трубы.

У чацвер па-ранейшаму не працавалі найбліжэйшыя станцыі метро, а вуліца была перагароджаная для транспарту і пешаходаў.

Прадстаўнік Лонданскай пажарнай брыгады (LBF) паведаміў, што ў чацвер раніцай пажар быў лакалізаваны ў падземным тунэлі, але яшчэ не быў патушаны. З ягоных слоў, доступ да месца ўзгарання вельмі ўскладнены.

На месцы пажару па-ранейшаму знаходзяцца 35 пажарных і 6 пажарных машын. Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Пажар сур'ёзна ўскладніў працу больш як ста кампаній, офісы якіх знаходзяцца ў гэтым раёне. Са слоў прадстаўніка пажарных Дэні Катон, такія ўзгаранні ў падземных камунікацыйных тунэлях надзвычай небяспечныя, асабліва калі там пралягаюць газавыя трубы, і тушэнне такіх пажараў уяўляе вялікія тэхнічныя складанасці.

Пажарныя запампоўваюць у тунэль ваду, каб прадухіліць распаўсюд агню. Тым часам прадстаўнік паліцыі паведаміў, што вуліца будзе перагароджаная яшчэ даволі доўга, і супрацоўнікі найбліжэйшых офісаў наўрад ці скора змогуць вярнуцца на працоўныя месцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках