9 траўня 2024, Чацвер, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ў Данбасе сцягваюць цяжкую артылерыю да лініі фронту

Баевікі ў Данбасе сцягваюць цяжкую артылерыю да лініі фронту

Данецкія баевікі ўтоена перадыслакуюць цяжкае ўзбраенне да лініі судакранання.

Пра гэта на традыцыйным брыфінгу ў чацвер паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, паведамляе "Украінская праўда".

"Паводле звестак выведкі, незаконнае ўзброенае фармаванне "ДНР" прыхавана праводзіць перадыслакацыю цяжкага ўзбраення да лініі размежавання ў раёне населеных пунктаў Мар’інка і Краснагораўка і таксама Данецкага аэрапорта", - сказаў ён.

Андрэй Лысенка запэўніў, што ўкраінскія вайскоўцы "мужна ўтрымліваюць пазіцыі і вораг не пройдзе".

Са слоў спікера АТА, баевікі рыхтуюць правакацыі з выкарыстаннем формы і тэхнікі ўкраінскіх вайскоўцаў.

"31 сакавіка ў раёне горада Маёрскага на акупаванай тэрыторыі зафіксаванае перамяшчэнне танкаў Т64 з пазнакаю сіл антытэрарыстычнай аперацыі", - сказаў Лысенка.

Таксама з ягоных слоў, у швейныя майстэрні на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей паступіў заказ ад баевікоў на пашыў шаўронаў Узброеных сіл Украіны і іншых вайсковых фармаванняў.

"Гэтыя факты сведчаць аб тым, што баевікі рыхтуюць правакацыі супраць мірных жыхароў Данбаса з мэтай зрыву працэсу мірнага ўрэгулявання і дыскрэдытацыі УСУ", - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках