9 траўня 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагедыя на вуліцы Гая: пакараныя некалькі міліцыянтаў

20
Трагедыя на вуліцы Гая: пакараныя некалькі міліцыянтаў

Некалькі супрацоўнікаў МУС атрымалі дысцыплінарныя спагнанні ў сувязі з трагедыяй на вуліцы Гая ў Менску.

Пра гэта паведаміў 2 красавіка журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, піша БелаПАН.

8 лістапада 2014 мужчына 1976 года нараджэння, знаходзячыся дома, нажом параніў сваю жонку і малалетніх сына і дачку. Адразу ж пасля гэтага сеў у свой аўтамабіль «Аўдзі А8» і ўчыніў ДТЗ, у якім загінула шлюбная пара, што ехала на «Аўдзі-100».

У СМІ таксама паведамлялася, што за некалькі гадзін да трагедыі мужчына прыходзіў з нажом у дзіцячы сад, які наведвалі ягоныя дзеці. Загадчыца дзіцячага садка выклікала міліцыю, але да моманту прыбыцця праваахоўнікаў мужчына ўжо сышоў.

«Пакараныя яны, у першую чаргу, за не прафесіяналізм, - сказаў Ігар Шуневіч. - Фармальна яны выканалі ўсё тое, што патрабуюць нашы загады. Але загадамі кожную жыццёвую сітуацыю не апішаш, і мы патрабуем нефармальнага падыходу кожнага супрацоўніка. Яны не знайшлі чалавека з нажом, а павінны былі знайсці, нягледзячы на тое, што яго не было на месцы. За гэта яны пакараныя ў дысцыплінарным парадку - ім абвешчанае дысцыплінарнае спагнанне. Пакараныя трое ці чацвёра афіцэраў».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках