29 красавiка 2024, панядзелак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паветраная паліцыя Латвіі перахапіла вайсковы самалёт РФ

Расея зноў актывізавалася ў Балтыйскім рэгіёне.

Самалёты паветранай паліцыі Латвіі 2 красавіка падняліся на перахоп расейскага вайсковага транспартнага самалёта Ан-26 над Балтыкай, піша zn.ua.

"Паветраная патрульная служба 2 красавіка паднялася на перахоп расейскага вайсковага самалёта Ан-26 над Балтыйскім морам", - паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ў Twitter.

Паведамляецца, што вайсковы транспартнік РФ знаходзіўся непадалёк ад межаў Латвіі, аднак паветраная прастора краін Балтыі парушаная не была. Чытайце таксама: У Латвіі стварылі дапаможнік для грамадзян на выпадак вайны. Цягам апошніх месяцаў самалёты вайскова-паветраных сіл NАТО ўжо неаднаразова перахаплялі расейскія вайсковыя самалёты над Балтыкай.

Паводле звестак альянсу, у 2014 годзе самалёты NАТO падымаліся ў паветра на перахоп расейскіх самалётаў у тры разы часцей, чым годам раней. ВС РФ таксама пачасцілі правядзенне вайсковых вучэнняў. 16 сакавіка Расея прывяла Паўночны флот у поўную баявую гатоўнасць у рамках "раптоўнай праверкі".

Да праверкі прыцягнутыя 38 тысяч вайскоўцаў, 3360 адзінак вайсковай тэхнікі, 41 карабель, 15 падлодак, 110 самалётаў і верталётаў. 18 сакавіка над Балтыйскім морам перахапілі сем вайсковых самалётаў РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках